Сярод 1333 замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь без візы, няма парушальнікаў

Сярод 1333 замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь без візы, няма парушальнікаў

Сярод 1333 грамадзян 46 краін, якія скарысталіся пяцідзённым бязвізавым рэжымам і прыехалі ў Беларусь, няма парушальнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Як вядома, пяцідзённы бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць 12 лютага для грамадзян 80 краін свету. За гэты час найчасцей прыязджалі немцы (214), палякі (190) і італьянцы (125 чалавек). Галоўная ўмова для замежнікаў — яны мусяць уязджаць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. З яго ж яны мусяць і вылецець пасля заканчэння 5 дзён.

Сярод 1333 замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь без візы, няма парушальнікаў
Фота: twitter.com/GpkGovBy

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі