Сярэдні курс наяўнага долара ў жніўні вырас на 14,31%

Ад пачатку года сярэдні курс наяўнага долара ў Беларусі вырас на 24% — з 14 040 да 17 411 рублёў. Такую статыстыку прыводзіць агенцтва БелаПАН паводле аналізу пастаяннага маніторынгу каціровак галаўных аддзяленняў беларускіх банкаў.

У студзені сярэдні курс павялічыўся на 10,83% (да 15 560), у лютым — знізіўся на 4,82% (да 14 810), у сакавіку — на 1,11% (да 14 645,5), у красавіку — на 2, 49% (да 14 280,5), у траўні — вырас на 4,21% (да 14 881,5), у чэрвені — на 2,92% (да 15 315,5), у ліпені — знізіўся на 0,55% ( да 15 232), у жніўні — вырас на 14,31%. Такім чынам, найбольшы рост курса адзначаны якраз за апошні месяц лета.

У 2014 годзе сярэдні курс наяўнага долара вырас на 46,73% (у тым ліку за студзень-жнівень — на 8,92%), у 2013-м — на 10,88%.

Фота: webiz.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі