Сямігадовая дзяўчынка зачапілася за дзіцячую горку матузком і задыхнулася

Сямігадовая дзяўчынка зачапілася за дзіцячую горку матузком і задыхнулася

Сведкі распавялі журналістам "Комсомольской правды" падрабязнасці трагеді на вуліцы Альшэўскага. Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 4 траўня: сямігадовая дзяўчынка атрымала траўму на дзіцячай пляцоўцы. Яе знайшлі ў непрытомным стане каля дзіцячай горкі. Мінакі выклікалі "хуткую" і аказалі дзіцяці першую дапамогу. Аднак выратаваць жыццё дзяўчынкі не ўдалося: яна памерла зранку 5 траўня ў лякарні.

Сведка трагедыі пенсіянер Аляксандр кажа, што стаяў на габцы і пабачыў, як дзяўчынка ў ненатуральнай позе ляжыць на горцы. Побач з ёй нікога не было. "Міма ішла жанчына з дзіцем, падбегла да горкі, потым паклікала мужа. Ён і перарэзаў вяроўку, якая трымала дзяўчынку на горцы. Падобна да матузка ад курткі. Дзяўчынка тады і скацілася ўніз, на зямлю. Яны адразу ж пачалі рабіць ёй штучнае дыханне, масаж сэрца. Потым спусціліся з інтэрната два хлопцы, якія таксама рабілі штучнае дыханне. А потым ужо і хуткая прыехала", — распавёў сведка.

Па яго словах, да дзяўчынкі падбеглі і маці са старэйшай дачкой. Дзяўчынка была ўся сіняя. Калі яна адкрыла вочы, яе паклалі на насілкі.

У ЖЭС №17 кажуць, што дзіцячая пляцоўка, дзе адбылося здарэнне, на іх абслугоўванні не знаходзіцца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі