Сувеніры да чэмпіянату: Галкіпер у лапцях і фанерная пласціна за 50 тысяч

“Ёсць галкіпер, хакеіст і чэмпіён: тры віды прадукцыі. Яны адрозніваюцца памерам і формай. Агулам у нас з ільновалакна шмат — і касцы, і матуля – больш за 100 найменняў”, — расказваюць Еўрарадыё пра сувеніры на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў.


Прадаваць льняных хакеістаў збіраюцца і пасля 9 лютага, калі набывае моц дамова Міжнароднай федэрацыі хакея са шведскай фірмай, і сувеніры з эмблемай чэмпіянату будуць толькі шведскія. На хакеістах у лапцях сімволікі чэмпіянату няма.
Ідзем шукаць тых самых галкіпераў з чэмпіёнамі ў мінскіх крамах. У ГУМе знаходжу адразу дваіх. Галкіпер каштуе 190 тысяч, чэмпіён нават танней — 155. Замест канькоў — лапці. Прадаўцы сцвярджаюць, што замежнікі бяруць!


А вось у краме “Лянок” на праспекце Незалежнасці хакеістаў у лапцях пакуль бяруць слаба:


“Нядаўна толькі завезлі. Можа, ужо набылі аднаго ці дваіх”.


У ГУМе ж знахожу драўляную пласціну за 50 тысяч рублёў. Ёсць круглая і квадратная. Навобмацак яна без магніту, без ліпучкі, па памерах, на яе нават куфаль не паставіш.


“Ды рабіце з ёй, што хочаце. Можаце на на сценку прыклеіць”, — раяць у ЦУМе, калі пытаю пра прызначэнне драўлянай пласціны з эмблемай Чэмпіянату.


Тут жа на вітрыне ўсё яшчэ стаіць дэкаратыўны хакеіст з задуменна ўзнятай галавой за 93 тысячы ад “Белмасткерамікі”. Іх вырабілі 1,6 тысячы асобнікаў, а прадалі ўжо на 80 мільёнаў. Бяруць!


У краме “Падпісныя выданні” фарфоравыя брамнікі па 73 тысячы. Ёсць чырвоная, зялёная і жоўтая форма. Астатняе ўсё — аднолькавае. На хакеістах эмблемы Чэмпіянату таксама няма: проста напісана “Мінск 2014” — не паліўна! Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Мінску з 9 па 25 траўня.

Статуэткі хакеістаў у ГУМе

Брамнік у "Падпісных выданнях"

Пластына драўляная

Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі