Сурыкаў: Беларускія ўлады лепш справіліся з крызісам, чым расійскія

Аляксандр Сурыкаў заявіў, што расійскія банкаўскія ўлады не зрабілі адпаведных высноваў з крызісу 1998 года, чым можна патлумачыць сённяшнюю сітуацыю на расійскім рынку. “Беларускія банкаўскія ўлады, наадварот, прааналізавалі сітуацыю… І дзейнічаюць цяпер вельмі разумна”, — мяркуе ён.

Гаворачы пра цану нафты ў 83 долары за барэль, закладзеную ў беларускі бюджэт на 2015 год, Сурыкаў адзначыў, што ўпэўнены ў кампетэнтнасці афіцыйнага Мінска:

“Я ўпэўнены, што ва ўладаў Беларусі прадугледжаныя варыянты дзеянняў на выпадак, калі сусветная цана на нафту будзе і 50, і 60 долараў за барэль", — паведаміў ён на прэс-канферэнцыі 17 снежня.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі