Супраць Паўла Вінаградава распачаты новы адміністратыўны працэс

Супраць Паўла Вінаградава распачаты новы адміністратыўны працэс

Сталічная міліцыя склала адміністратыўныя пратаколы ў дачыненні актывіста моладзевай ініцыятывы “Zмена” Паўла Вінаградава. Яго абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі і ў абразе службовай асобы.Адміністратыўны працэс распачаты 1 ліпеня, калі Вінаградаў прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС у сувязі з адбываннем прэвентыўнага нагляду.

Падставай для складання пратакола стала акцыя “Zмены” 26 чэрвеня, якая прайшла ў Мінску. Актывісты арганізацыі вывесілі гірлянду з 20 бел-чырвона-белых сцягоў, а на прыпынках па вуліцы Уманская каля ГЦ “Глоба” і на прыпынку па вуліцы Раманаўская Слабада — сцягі і плакаты з выявай Вінаградава, які паказвае сярэдні палец, а таксама з надпісам “Дзякуй за нагляд”. Гэта была акцыя пратэсту ў сувязі з тым, што 7 чэрвеня суд Маскоўскага раёна сталіцы ўсталяваў над Вінаградавым прэцентыўны нагляд на паўгода.

Пасля акцыі актывіст даў інтэрв’ю тэлеканалу “Белсам” і “перадаў прывітанне” суддзі Сушко, які вынес рашэнне аб усталяванні нагляду. Пры гэтым Вінаградаў перад камерай выставіў сярэднія пальцы абедзвюх рук.

Гэтае відэа палічылі абразай. Суд па адміністратыўных справах можа пачацца н наступным тыдні, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі