The Sun паздзекавалася з Аляксандра Глеба з-за яго вяртання ў Расію

The Sun паздзекавалася з Аляксандра Глеба з-за яго вяртання ў Расію

"Былая зорка "Арсенала" і "Барселоны" апусцілася да ўзроўню дробнай рыбкі ў Расіі", — пад такім здзеклівым загалоўкам выйшаў артыкул у брытанскім выданні The Sun пра беларускага футбаліста 35-гадовага Аляксандра Глеба. Нагодай стала навіна, што ён можа вярнуцца ў Расію і заключыць кантракт з "Крыламі Саветаў" з Самары (гэтую каманду трэніруе беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка). Там ён ужо гуляў кароткі час у 2012-м перад пераходам у БАТЭ.

The Sun паздзекавалася з Аляксандра Глеба з-за яго вяртання ў Расію

The Sun нагадвае, што Глеб быў зоркай лонданскага "Арсенала", за які выступаў у 2005-2008 гадах. Але вырашыў перайсці ў "Барселону", што пасля назваў сваёй памылкай. Пазней былі "Штутгарт", "Бірмінгем Сіці", "Вольфсбург", згаданыя "Крылы Саветаў", БАТЭ, некалькі турэцкіх клубаў, але ранейшай гульні футбаліст ужо не дэманструе. Калі ў "Барселону" ён пераходзіў за 16,5 млн фунтаў стэрлінгаў, дык цяпер каштуе толькі 255 тысяч фунтаў, адзначае выданне. Яно з іроніяй піша, што Аляксандр Глеб, які цяпер мае статус свабоднага агента, "чапляецца за сваю кар'еру" і гатовы гуляць у Расіі ў "разгар рускай зімы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі