Суд пакінуў без зменаў прысуд гамяльчанцы, якая ўтапіла сваіх дзяцей

Суд пакінуў без зменаў прысуд гамяльчанцы, якая ўтапіла сваіх дзяцей

Набыў моц прысуд Гомельскага абласнога суда, вынесены ў кастрычніку жанчыне, якая ўтапіла сваіх дзяцей у ванне. Такое рашэнне прыняла 15 студзеня касацыйная інстанцыя Вярхоўнага суду Беларусі, паведаміла ў сваім Фэйсбуку прэс-сактарар ВС Юлія Ляскова.

25-гадовая жыхарка Гомеля прызнаная вінаватай па трох пунктах артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства малалетніх, здзейсненая з асаблівай жорсткасцю). Яе асудзілі на 25 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Трагедыя адбылася 7 красавіка 2015 года. Увечары жанчына прымала ванну разам з сынам і, “кіруючыся раптоўным парывам”, утапіла яго, а затым прынесла ў іншага пакою дачку і таксама ўтапіла яе ў ванне. Пасля гэтага жанчына прыбрала ў кватэры, дастала целы дзяцей з вады, апранула і патэлефанавала ў міліцыю.

Як заключыла псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, у момант забойства ў абвінавачанай было разладжанне асобы. Пры гэтым жанчына не знаходзілася ў стане афекту і ўсведамляла свае дзеянні.

Абвінавачаная выхоўвалася ў дзіцячым доме і пасля навучання ў ПТВ працавала на гомельскай фабрыцы “8 Сакавіка”. У шлюбе яна не была і жыла ў сацыяльнай кватэры ў адным з новых мікрараёнаў Гомеля, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі