Суд не будзе прымушаць мінскага дэбашыра прадаваць кватэру (відэа)

Нагадаем, летась мінчанка, якая з'яўляецца суседкай адказчыка, у сувязі з шумам у кватэры больш за 30 раз выклікала міліцыю. Каб даць неабходныя доказы, жанчына запісвала шумныя вечарынкі ў суседняй кватэры на дыктафон і нават ўстанавіла камеру відэаназірання насупраць суседскай кватэры. У выніку ЖРЭА звярнулася ў суд з грамадзянскім пазовам аб высяленні шумнага жыхара.

Згодна з новым Жыллёвым кодэксам суд мае права прыняць рашэнне аб тым, што ўласнік, які прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў карыстання жыллём, абавязаны прадаць кватэру, а на атрыманыя грошы купіць сабе новае жыллё. Адказчыку даецца месяц на выкананне рашэння суда. Калі ён не прадасць кватэру, суд яе выставіў бы на аўкцыён.

Аднак суд толькі папярэдзіў дэбашыра пра недапушчальнасць здзяйснення правапарушэнняў, інфармуе БЕЛТА.

Варта адзначыць, што гэта першы ў нашай краіне судовы працэс па прымусе ўласніка да продажу жылля за парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі