Суд над былым кіраўніком Баранавіцкай ДАІ пачнецца 28 лютага ў Ляхавічах

Суд над былым кіраўніком Баранавіцкай ДАІ пачнецца 28 лютага ў Ляхавічах

28 лютага ў судзе Ляхавіцкага раёна пачнецца адкрыты суд над былым кіраўніком Баранавіцкай ДАІ. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла памочнік старшыні Брэсцкага абласнога суда Марына Скалковіч.

Суд будзе адкрытым. Экс-кіраўніка ДАІ Андрэя Ваўкавыцкага вінавацяць у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Справу расследавалі супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Нагадаем, што скандальнае ДТЗ адбылося 26 лістапада 2016 года каля вёскі Дарава на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы.

Андрэй Ваўкавыцкі, які займаў пасаду часовага выканаўцы абавязкаў начальніка Баранавіцкай АДАІ, ехаў на ўласным аўто Opel Zafira п'яны, не пры выкананні абавязкаў і не ў форме. На пешаходным пераходзе ён збіў 36-гадовую жыхарку Слуцка. Жанчына памерла на месцы здарэння.

Начальніка ДАІ ўзялі пад варту, адхілілі ад пасады і звольнілі з органаў. Пасля гэтага здарэння стала вядома, што ў ДАІ Беларусі праходзіць праверка супрацоўнікаў на паліграфе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі