Статкевіч: Улады маюць 2400 няўрадавых арганізацыяў, каб атрымаць грошы з Захаду

Статкевіч: Улады маюць 2400 няўрадавых арганізацыяў, каб атрымаць грошы з Захаду

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч лічыць, што раз'яднанасць апазіцыі "адкрыла шлях да супрацоўніцтва Лукашэнкі з Захадам". Такое меркаванне палітык выказаў у гутарцы з інфармагенцтвам БелаПАН падчас наведвання Магілёва. 2 красавіка ён сустракаўся з мясцовай дэмакратычнай грамадскасцю.

Дарэчы, сход магілёўскіх дэмакратаў падтрымаў правядзенне Кангрэса дэмакратычных сіл для аб'яднання апазіцыі. Статкевіч з'яўляецца адным з арганізатараў Кангрэса.

Палітык паведаміў, што беларускія ўлады стварылі 2400 няўрадавых арганізацый, каб атрымоўваць грошы з Захаду. "Добрую долю падтрымкі, якую меў няўрадавы дэмакратычны сектар беларускі, будуць мець так званыя дзяржаўныя-недзяржаўныя арганізацыі. І гэта рэаліі", — заявіў Статкевіч.

На яго думку, Захад імкнецца да таго, каб у Беларусі было ціха і не было вайны. "І яны не ўспрымаюць аргументы, што гэтае "абы ціха" ўсё адно прывядзе да няціхага, бо краіна ідзе да драматычных падзеяў, а яны ў гэты час аслабляюць праеўрапейскія дэмакратычныя сілы", — мяркуе апазіцыянер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі