Статкевіч: Улада спадзяецца, што грамадства выдыхнецца, што ўсё само заглухне

Статкевіч: Улада спадзяецца, што грамадства выдыхнецца, што ўсё само заглухне

17 лютага ў Мінску прайшоў “Марш абураных беларусаў” ― людзі патрабавалі адмены Дэкрэта №3. Які будзе працяг гэтага “антыдармаедскага пратэсту”, ці не асцерагаюцца арганізатары, што пратэстнымі настроямі беларусаў скарыстаюцца прыхільнікі “рускага міра” і якую чырвоную лінію не могуць перайсці пратэстоўцы, расказвае адзін з арганізатараў “Маршу” Мікола Статкевіч.

Цалкам размову з Міколам Статкевічам можна паслухаць тут:

Цытаты з размовы з Міколам Статкевічам:

Далейшыя нашы акцыі будуць насіць сацыяльна-эканамічны характар.

Я прадказваў, што настроі ў грамадстве для пратэсту саспелі і людзей будзе значна больш, чым звычайна на палітычных акцыях

Калі дэмакратычная апазіцыя не ачоліць гэты сацыяльна-эканамічны пратэст беларусаў, то яго можа ачоліць нейкая іншая сіла.

Вельмі добра, што пачалася актыўнасць у рэгіёнах, але праблемы пры аўтарытарных рэжымах вырашаюцца ў сталіцы.

У нас ёсць план на акцыю 25 сакавіка: мы плануем з’яднаць традыцыйны сэнс акцыі ― Дзень Волі, з сацыяльнымі лозунгамі, якія сёння запатрабаваныя ў грамадстве. Чакаем выхаду дзясяткаў тысяч людзей.

Ад таго, хто будзе лідарам гэтага сацыяльнага пратэсту, будзе залежаць лёс дзяржавы. Мы не хочам, каб гэты пратэст стаў нагодай для расійскага ўмяшання.

Расія хацела б на сваю карысць скарыстацца пратэстамі ў Беларусі, але сёння ўсе акцыі праходзяць пад нацыянальнымі сцягамі. І таму адзінае, што цяпер магчыма ― правакацыі падчас акцый.

Мне прапаноўвалі нават калону арганізаваць пад чырвона-зялёнымі сцягамі на нашай акцыі, але я лічу так: з якімі сцягамі самі людзі на акцыі прыйдуць ― з такімі яны і будуць. Гэта іх права.

Мы вельмі абмежаваныя ў сваіх дзеяннях: для нас чырвоная лінія ― адкрыты гвалт і пагроза ўмяшання з Усходу, якае зможа знішчыць нашу дзяржаўнасць. Мы гэтую лінію не пераходзім і ўлада ведае гэта.

Улада спадзяецца, што грамадства выдыхнецца ― калі не чапаць, то ўсё само заглухне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі