Вы тут

Старшыню Зэльвенскага райсавета затрымалі за браканьерства

Фота: СБ

На старшыню Зэльвенскага райсавета (Гродзенская вобласць) Канстанціна Бердніковіча Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за незаконнае паляванне. Як піша "СБ. Беларусь сегодня", яго затрымалі падчас браканьерства ў лесе на мяжы Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў.

За браканьерству раённаму начальніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Зрэшты пакаранне можа быць і больш мяккім: штраф, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў, або да двух гадоў абмежавання волі.

Акрамя Бердніковіча па гэтай справе праходзіць яшчэ адзін мужчына-пенсіянер. Абодва яны знаходзяцца пад вартай у ізалятары часовага ўтрымання.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі