Вы тут

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ з беларускімі дзецьмі пад Псковам

Фота: letnews.ru

Дзеці з аўтобуса, які трапіў у ДТЗ 9 студзеня пад Псковам, спяваюць у праваслаўным хоры ў Мінску. Пра гэта піша сайт pln-pskov.ru са спасылкай на пскоўскіх ратавальнікаў.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, аўтааварыя адбылася ўвечары 9 студзеня. Вялікагрузная фура "Рэно" не змагла своечасова затармазіць і сутыкнулася з аўтобусам "Сетра", які ехаў у спадарожным напрамку. У аўтобусе былі 54 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў. Паведамляецца, што аўтобус ехаў з Санкт-Пецярбурга ў Мінск. Па дарозе ён меўся заехаць на начлег у паломніцкі цэнтр пры Пскова-Пячэрскім манастыры.

Дапамога медыкаў спатрэбілася 12 чалавекам, у тым ліку 10 дзецям. Яны адмовіліся да шпіталізацыі, бо атрымалі невялікія ўдары.

Пасажыраў аўтобуса ўначы даставілі ў Пячоры. У аўторак, 10 студзеня, па іх прыедзе аўтобус з Мінска, які адвязе іх дадому.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі