Стала вядомая дата выхаду трэцяга сезона папулярнага серыяла "Шэрлак"

Ужо вядома, што першы эпізод пакажуць 19 студзеня. Дата брытанскай прэм'еры, якая мусіць адбыцца раней, пакуль невядомая.



Як інфармуе Delfi, першы эпізод трэцяга сезона мае назву "Пусты катафалк". Як вядома, у канцы другога сезона галоўны герой вельмі праўдападобна інсцыніраваў сваю смерць. Другі эпізод мае назву "Знак трох" і ў ім будзе паказанае вяселле Ватсана. Трэці эпізод называецца "Апошняя клятва", яго прэм'ера на тэлеканале PBS прызначаная на 2 лютага 2014-га.
 

Па словах выканаўцы ролі Шэрлака Холмса Бенедыкта Камбербэтча, ён хоча, каб серыял працягнуўся і пасля чацвёртага сезону.

 

Нагадаем, серыял "Шэрлак" упершыню выйшаў у эфір на BBC One летам 2010-га. З таго часу аўтары знялі два сезоны па тры серыі, апошнюю з якіх выпусцілі ў пачатку 2012 года. Здымкі трэцяга сезона пачаліся вясной 2013-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі