Стала вядома, як будзе выглядаць новы будынак Вярхоўнага суда ў Мінску

Стала вядома, як будзе выглядаць новы будынак Вярхоўнага суда ў Мінску

Стала вядома, як будзе выглядаць новы будынак Вярхоўнага суда ў Мінску. Ён з'явіцца на Арлоўскай вуліцы побач з Палацам Незалежнасці і плошчай Дзяржаўнага Сцяга. Будаўніцтва і праектаванне ідуць паралельна. Паводле планаў, да канца 2018-га новабудоўля будзе гатовая, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Па словах галоўнага архітэктара праекта Уладзіміра Архангельскага, гэта будзе "традыцыйны адміністрацыйны будынак", але са сваімі асаблівасцямі. Побач са шматлікімі кабінетамі запланаваныя і пакоі адпачынку, холы для чакання, "памяшканні асаблівага прызначэння". "Каб зрабіць унутраную планіроўку максімальна эфектыўнай, вырашана выкарыстоўваць калідорную сістэму, — распавядае Архангельскі. — Таму ўнутры ўсё даволі лаканічна. Вылучыць можна толькі галоўны парадны хол, які аздоблены натуральным каменем. Гэту прастору плануецца ўпрыгожыць скульптурай Феміды".

Будынак Вярхоўнага суда будзе адпавядаць стылю Палаца Незалежнасці. Фасад выканаюць са шкла і натуральнага каменю, у аздабленні выкарыстаюць нацыянальны арнамент, дзяржаўныя герб і сцяг. "Каб падкрэсліць прызначэнне будынка, мы вырашылі надаць фасаду падабенства з шалямі Феміды — багіні правасуддзя. Гэта падабенства не літаральнае, але цалкам адгадваецца", — распавядае галоўны архітэктар.

У будынку будзе пяць наземных паверхаў і адзін падземны, на якім запланаваныя тэхнічныя і спецыяльныя памяшканні. Адзначаецца, што будаўніцтва ідзе на месцы былой паркоўкі, дрэваў высеклі не шмат.

Стала вядома, як будзе выглядаць новы будынак Вярхоўнага суда ў Мінску
Стары будынак Вярхоўнага суда. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі