Стала вядома, колькі маладых беларусаў не карыстаецца сацсеткамі

Стала вядома, колькі маладых беларусаў не карыстаецца сацсеткамі

Толькі 3% жыхароў Беларусі ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў не карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Сярод тых, каму 6-10 гадоў, карыстальнікаў сацсетак налічваецца больш за 42%, 11-15 гадоў — амаль 86%, 25-54 гады — больш за 76%, 55-64 гады — больш за 61%. Пра гэта сведчыць зборнік “Беларусь у лічбах”, які змешчаны на сайце Белстата.

Што да электроннай пошты, то найбольш актыўна ёй карыстаюцца людзі ва ўзросце 16-24 гадоў. Пакупкі ў інтэрнэце часцей робяць людзі ва ўзросце 25-54 гадоў. Камп’ютарныя гульні найбольш цікавяць дзяцей да ўзросце да 15 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі