Вы тут

Стала вядома, калі ў Мінску пройдзе забег Дзядоў Марозаў

Фота: radiomir.by

Стала вядома, калі ў Мінску пройдзе забег Дзядоў Марозаў. Навагодняя эстафета стартуе 31 снежня а 17-й гадзіне каля Нацыянальнай бібліятэкі. Фініш адбудзецца на Кастрычніцкай плошчы. Як інфармуе БЕЛТА, у забегу возьмуць удзел прадстаўнікі раённага клуба аматараў бегу.

Дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Першамайскага раёна Віктар Іваноўскі кажа, што падобныя акцыі ўжо сталі традыцыйнымі. Часам да Дзядоў Марозаў далучаюцца Снягуркі. Асноўная мэта мерапрыемства — прапаганда здаровага ладу жыцця.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі