Справу студэнта, які напаў на абменнік у Мінску з кавалкам лёду, перадалі ў суд

Справу студэнта, які напаў на абменнік у Мінску з кавалкам лёду, перадалі ў суд

У суд перададзеная справа аб разбойным нападзе на абменнік у Мінску. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксея Клімовіча.

Інцыдэнт адбыўся зранку 22 студзеня 2017 года. Да адменніка на вуліцы Якуба Коласа падышоў малады мужчына і паставіў перад акном касіра поліэтыленавы пакет. У ім быў нейкі прадмет з дратамі. Потым хлопец перадаў работніку абменнага пункта запіску з патрабаваннем грошай. У запісцы хлопец пагражаў ужываннем выбуховага прыстасавання. Атрымаўшы 3 тысячы рублёў нападнік уцёк.

Па падазрэнні следчыя затрымалі 21-гадовага студэнта адной са сталічных ВНУ. На допыце ён сказаў, на злачынства пайшоў, каб разлічыцца з даўгамі. У якасці імітацыі выбухоўкі ён выкарыстаў кавалак лёду і драты. Таксама ён распавёў, што падчас здзяйснення злачынства быў нецвярозы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі