Спартсмен падчас скачка ўдарыўся галавой аб трамплін (відэа)

У французскім горадзе Ля-Рашэль падчас спаборніцтваў па скачках у ваду адбылося здарэнне. Амерыканскі спартсмен Сціў Лабуэ ў прысутнасці 75 тысяч гледачоў рабіў скачок з вышыні 27 метраў. Аднак ён так няўдала выканаў практыкаванне, што ўдарыўся галавой аб трамплін.

Як піша газета "Советский спорт",  спартсмен упаў у ваду, дзе яго падхапілі трое дзяжурных ратавальнікаў. У выніку амерыканец атрымаў рассячэнне над левым вокам, але застаўся жывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі