СМІ: Брамнік БАТЭ Чэрнік падпіша кантракт з "Нансі" на тры гады

СМІ: Брамнік БАТЭ Чэрнік падпіша кантракт з "Нансі" на тры гады

Брамнік БАТЭ Сяргей Чэрнік падпіша кантракт з французскім "Нансі" на тры гады. Пра гэта паведамляе "Прессбол". Паводле звестак выдання, Чэрнік у панядзелак прыляцеў у Францыю. На аўторак прызначаны медагляд. Па выніках яго запланаванае падпісанне кантракту.

Афіцыйнай інфармацыі пра магчымае заключэнне Чэрнікам кантракту з "Нансі" пакуль няма. Аднак пра тое, што такія перамовы вядуцца, было вядома і раней.

Сяргею Чэрніку 20 ліпеня споўніцца 28 гадоў. Ён — ураджэнец Гродна, выступаў за мясцовы "Нёман". У БАТЭ брамнік перайшоў у 2014 годзе.

Хто стане новым асноўным брамнікам БАТЭ, пакуль невядома. У СМІ называліся некалькі кандыдатаў, сярод іх — былы брамнік барысаўчан Сяргей Верамко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі