СМІ: Беларусь закупіла першую партыю іранскай нафты

СМІ: Беларусь закупіла першую партыю іранскай нафты

Беларусь закупіла першую партыю іранскай нафты. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, якое спасылаецца на чатыры неназваныя крыніцы. "Беларуснафта" купіла (праз сваё прадпрыемства ў Польшчы) ў Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі 80 тысяч тон нафты (каля 600 тысяч барэляў). Спачатку яе даставяць у Адэсу ці ў Вентспілс, а пасля па чыгунцы прывязуць ў нашу краіну.

Як інфармавала Еўрарадыё, у кастрычніку 2016 года Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад дэпутатамі і сенатарамі, паведаміў, што Беларусь вядзе перамовы з Тэгеранам у справе нафты. І Іран, нібыта, знізіў для нашай краіны цану. Гэтая заява Лукашэнкі з'явілася на фоне зніжэння Расіяй паставак нафты ў Беларусь. РІА "Новости" тады аператыўна апытала аналітыкаў і яны заявілі, што пастаўкі нафты з Ірана эканамічна нявыгадныя для нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі