The Smashing Pumpkins абяцалі дум-метал, а выдалі поп-фолк (слухаць)

The Smashing Pumpkins выпусцілі свежы трэк "Being Beige”. Ён увойдзе ў новы альбом гурта "Monuments to an Elegy". Новая песня гучыць як камерцыйны поп з лёгкім закосам пад фолк-рок, хаця, на мінулым тыдні лідар гурта Білі Корган распавядаў, што гурт піша дум-металічны альбом. У якасці доказу музыка нават выклаў у instagram фота ўзмацняльніка Sunn. Магчыма, Корган такім чынам пажартаваў. А магчыма, два раней анансаваныя альбомы Smashing Pumpkins, “Monuments to an Elegy" і "Day For Night", будуць ну вельмі рознымі.

Лонгплэй “Monuments to an Elegy" выйдзе 9 снежня. Ён стане канцэптуальным паслядоўнікам трылогіі, якая пачалася 44-трэкавым альбомам "Teargarden by Kaleidyscope" і працягнулася дыскам “Oceania”.

Паводле zvuki.ru

Фота: modern-vinyl.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі