Следчыя правяраюць "смалявіцкую справу" з крадзяжом капусты

Нагадаем, што па звестках інтэрнэт-рэсурсаў, аграном сельгаспрадпрыемства "Дружба" трапіла ў лякарню, калі зняла на тэлефон, як мясцовыя начальнікі нібыта крадуць капусту. Паведамлялся, быццам следчы мясцовага Следчага камітэта рэкамендавала "замяць справу".

Як заявіла БелаПАНу афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Па яе словах, супрацоўнікі службы ўласнай бяспекі Следчага камітэта старанна вывучылі гэтую інфармацыю і правялі ўнутраную праверку. Падчас апытання пацярпелая, як кажа Ганчарова, паведаміла: "Следчая паводзіла сябе карэктна, не прапаноўвала ні ў якой форме "вырашыць", "замяць" ці "залагодзіць" пытанне вывазу капусты з поля, не даючы яму агалоскі. Пісаць заяву я адмовілася..." 

Па самой справе ідзе даследчая праверка. Смалявіцкі раённы аддзел СК разбіраецца ў абставінах крадзяжу гародніны, а таксама нанясення цялесных пашкоджанняў дзяўчыне, якая спыняла гэта крадзеж. Ці пачнуць з гэтай нагоды крымінальную справу, стане вядома пасля судова-медыцынскай экспертызы.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі