Славакія на паўгода стала старшынёй у Савеце Еўрасаюза

Славакія на паўгода стала старшынёй у Савеце Еўрасаюза

1 ліпеня Славакія на паўгода стала старшынёй у Савеце Еўрасаюза. Адбылося гэта ўпершыню. Гэтая краіна ўступіла ў ЕС у 2004 годзе.

Як інфармуе ВВС, славацкі прэм'ер-міністр Роберт Фіцо заявіў, што будзе настойваць на змяненні вектару агульнаеўрапейскай палітыкі па шматлікіх пытаннях, якія, як ён лічыць, вырашаюцца "неэфектыўна". Гэта і міграцыйны крызіс, і эканамічныя праблемы шэрагу краін-чальцоў ЕС. Фіцо перакананы, што важнейшыя рашэнні пра будучыню Еўропы павінны прымаць усе чальцы Еўрасаюза, а не некалькі краін.

Як вядома, летась Славакія адмовілася ад удзелу ў плане ЕС па размеркаванні бежанцаў у адпаведнасці з квотамі ў краінах саюза. Славацкі прэм'ер прапаноўваў лідарам Еўрасаюза сабрацца ў верасні ў Браціславе на нефармальны саміт, каб абмеркаваць на ім будучыню ЕС пасля выхаду з яго Вялікабрытаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі