Скандальнае відэа пра тое, як выглядае раскошная дача расійскага прэм’ера

Скандальнае відэа пра тое, як выглядае раскошная дача расійскага прэм’ера

Расійскі апазіцыйны Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) апублікаваў матэрыялы відэаздымкі з паветра, зробленай над раскошнай дачай прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Плёсе. Гэта агромістая прастора на 80 гектарах, адмежаваная па перыметры 6-метровым жалезным плотам і з выхадам на бераг ракі Волга.

Дрон, запушчаны ў паветра над рэзідэнцыяй, зняў і некалькі шыкоўных жылых будынкаў, і гатэль для абслугі, і тры верталётныя пляцоўкі, вежы спецсувязі, тэнісныя корты, басейны і нават хатку для качкі на вадаёме.

Дача Мядзведзева ў Плёсе не з’яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай рэзідэнцыяй, але, як піша кіраўнік ФБК Аляксей Навальны, сам прэм’ер не плаціў за гэтую раскошу. Ён сцвярджае, што маёнтак пабудаваны на грошы алігархаў, якія першапачаткова прызначаліся на дабрачыннасць.  

Скандальнае відэа пра тое, як выглядае раскошная дача расійскага прэм’ера

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі