Сіноптыкі: У суботу будзе да +21 на Брэстчыне

У бліжэйшыя суткі, 25 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе 1-7 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 градусаў, па паўднёвым захадзе чакаецца да 21 градуса цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі