Сіноптыкі: У панядзелак будзе да +33, у асобных раёнах — дажджы

Прагназуецца пераменная хмарнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвым, слабым да ўмеркаванага, у часе навальніцаў — парывістым.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15-20 градусаў, удзень — ад 30 да 33 градусаў вышэй за нуль.

Такі характар надвор’е адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў спякотнае і сухое надвор’е падвышаецца рызыка пажараў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі