Сіноптыкі: У панядзелак будзе цёпла, на поўдні пройдуць навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 25 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, па паўночным захадзе месцамі магчымыя замаразкі да -2. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 26-29 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі