Сіноптыкі: У нядзелю ўначы да -9, мокры снег, галалёд

Месцамі прагназуюцца невялікія ападкі, у асноўным снег, мокры снег, наліпанне мокрага снегу, галалёд, туман. У заходніх і цэнтральных раёнах на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівым — слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, пры праясненнях да 7-9 градусаў са знакам мінус. Удзень будзе ад 3 марозу да 3 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі