Сіноптыкі: У чацвер ў Беларусі чакаецца рэзкае пацяпленне

Сіноптыкі: У чацвер ў Беларусі чакаецца рэзкае пацяпленне

У аўторак, 6 снежня, на тэрыторыі Беларусі чакаецца пахаладанне. Па словах галоўнага сіноптыка краіны Святланы Рыбаковай, сёння ўначы слупок тэрмометра апусціцца да мінус 8 — мінус 14 градусаў, у некаторых раёнах да мінус 15 — мінус 17. У сераду, 7 снежня, у дзённыя гадзіны будзе коўзка, без ападкаў і ад 2 да 8 градусаў марозу. Аднак удзень у чацвер, 8 снежня, чакаецца рэзкі скачок тэмпературы, адбудзецца пацяпленне.

Рыбакова: "Максімальная тэмпература падымецца ад 0 да 6 градусаў цяпла. Натуральна, цяплей будзе на захадзе краіны. У многіх раёнах пройдуць ападкі: калі ўначы гэта будзе снег, то ўдзень ён пяройдзе ў дождж. Апроч таго не выключаны слабыя галалёдныя з'явы, месцамі парывісты вецер".

Згодна з прагнозам, адліга працягнецца да пачатку наступнага тыдня. Святлана Рыбакова кажа, што снежань будзе вельмі няўстойлівы па тэмпературным рэжыме: адлігі будуць чаргавацца з кароткачасовымі пахаладаннямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі