Сіноптыкі распавялі, адкуль у Беларусі бяруцца тарнада

Сіноптыкі распавялі, адкуль у Беларусі бяруцца тарнада

Гэтае лета ў Беларусі адзначанае некалькімі буйнымі смерчамі. Прычынай іх сталі няўстойлівы тэмпературны рэжым і паветраныя масы з тропікаў.

Пра гэта журналістам распавяла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі ды кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Па словах спецыяліста, гэтым летам у Беларусь амаль не ідуць паветраныя масы з Атлантыкі. Паветраныя масы сёлета ідуць не з захаду ці ўсходу, а з поўдня (Міжземнамор'е) або поўначы. У цёплых трапічных масах пры дастатковай колькасці вільгаці лакальна могуць фармавацца смерчы, патлумачыла Рыбакова.

Сіноптык дадала, што смерч для Беларусі з'яўляюцца рэдка, але назваць гэтую з'яву новай нельга: штогод у нашай краіне ў сярэднім фіксуюцца адзін-два выпадкі. Напрыклад, сёлета 11 ліпеня магутны мерц быў зафіксаваны ў Шаркаўшчынскім раёне.

"У Беларусь пачало паступаць вельмі цёплае паветра з Міжземнага мора. На поўначы краіны яно сустрэлася з паветрам меншай тэмпературы, у выніку гэтага развілася магутная кучавыя-дажджавая воблачнасць вышынёй да 14-15 км, пад якой і сфармаваўся смерч, які прынёс шмат бед мясцовым жыхарам", — перадае БЕЛТА словы Рыбаковай.

У ЗША, падкрэсліла яна, вывучэннем тарнада займаецца спецыяльная служба, якая можа прадказаць з'яўленне смерчу за 15 хвілін. У нас гэтая з'ява малавывучаная, таму такія прагнозы рабіць немагчыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі