Шуневіч: Галоўны трэнер "Дынама-Мінск" будзе вядомы праз дзень-два

Шуневіч: Галоўны трэнер "Дынама-Мінск" будзе вядомы праз дзень-два

Кандыдатура на пасаду галоўнага трэнера хакейнага клуба "Дынама-Мінск" будзе вызначаная бліжэйшым часам. Пра гэта ў каментары БЕЛТА паведаміў старшыня назіральнага савета клуба, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

"Пра гэта СМІ будзе паведамлена адразу ж, як толькі такое рашэнне будзе прынята", — заявіў ён.

Як паведамлялася раней, 25 красавіка Шуневіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і далажыў яму пра стан справаў у хакейным клубе і перспектывы яго развіцця.

Шуневіч распавёў, што асаблівых зменаў у штатнай палітыцы "Дынама", у тым ліку ў дачыненні да легіянераў, няма. "Адзінае што мы, вядома, па-іншаму зірнулі на адказнасць за канчатковы вынік усіх супрацоўнікаў клуба. Некаторыя арганізацыйныя змены мы ўнеслі і ў штатную структуру, і ў падыходы па ацэнцы дзейнасці асобных персаналій", — заявіў ён.

Старшыня назіральнага савета кажа, што ў далейшай працы клуба плануецца зрабіць стаўку на эфектыўную працу трэнерскага штаба і набыццё найлепшых магчымых гульцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі