Што мяняецца ў Беларусі з 1 красавіка

З 1 красавіка ў Беларусі ўступае ў сілу шэраг пастаноў, датычных розных сфер жыцця.

— З 1 красавіка аўтамабілі, выпушчаныя да 2007 года, можна ўвозіць у Беларусь толькі ў тым выпадку, калі яны адпавядаюць экалагічнаму класу 4 і вышэй.

— На 18,6% павялічваецца памер базавай арэнднай велічыні: цяпер яна складае 120 тысяч рублёў замест 102 тысяч. Гэта закране памяшканні, якія ў арэнду здае дзяржава.

— З 1 красавіка інтэрнэт-правайдары "Космас ТБ", МТС і "Дзелавая сетка" падымаюць кошты на інтэрнэт.

— Уводзяцца абмежаванні на лоўлю ўсіх відаў рыб і судака ў прыватнасці. Нераставая забарона працягнецца да канца траўня, у Віцебскай вобласці — да 8 чэрвеня. У гэты перыяд дазваляецца лавіць рыбу толькі ўдзень, з берага ці лёду з дапамогай адной вуды з адным кручком ці спінінга са штучнай прынадай. Таксама да 30 траўня ва ўсіх рыбалоўных угоддзях забароненая аматарская лоўля судака.

— Заробкі кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў цяпер будуць залежыць ад прадуктыўнасці працы. Новы дакумент змяняе парадак усталявання каэфіцыента суадносін сярэдняга заробку кіраўнікоў і сярэдняга заробку па арганізацыі ў цэлым. Паводле пастановы, памер гэтага каэфіцыента не можа перавышаць 8. Гэтая норма будзе з'яўляцца абавязковай для кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50%.

— З 1 красавіка павышаюцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павялічаная са $105,8 да $ 130,8 за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін — з $ 89,9 да $ 111,1 за 1 тону, на таварныя бензіны — з $ 82,5 да $ 102. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $ 62,7 за 1 тону (была $ 50,7), такая ж стаўка пошліны ўстаноўленая і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых масел.

Фота: xage.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі