Штаб Таццяны Караткевіч аспрэчыць вынікі выбараў у Вярхоўным судзе

Штаб Таццяны Караткевіч аспрэчыць вынікі выбараў у Вярхоўным судзе

Кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч і яе штаб аспрэчаць у Вярхоўным судзе вынікі сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіў кіраўнік штаба Андрэй Дзмітрыеў на прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка.

Каманда Караткевіч плануе абапірацца на матэрыялы, сабраныя кампаніяй назірання "Права выбару".

Андрэй Дзмітрыеў: "Мы будзем выкарыстоўваць тыя факты, якія былі сабраныя назіральнікамі ўсіх палітычных партый і рухаў, а таксама праваабаронцамі, каб абскардзіць гэтыя вынікі. Не важна, што нам адкажа суд, важна паказаць грамадству, што мы змагаемся за галасы".

Дарэчы, каардынатар кампаніі Дзяніс Садоўскі, падводзячы вынікі прэзідэнцкай кампаніі, назваў выбары непразрыстымі і недэмакратычнымі. Ён канстатаваў завышэнне яўкі, прыпіскі і выбарчыя "каруселі".

Палітыкі Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ) і Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт БХД) таксама заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі