Школьнікаў, якія трапілі ў ДТЗ пад Стоўбцамі, адвязуць у Іванава

Школьнікаў, якія трапілі ў ДТЗ пад Стоўбцамі, адвязуць у Іванава

Школьнікі з Іванава (Брэсцкая вобласць), якія раніцай 10 студзеня трапілі ў ДТЗ пад Стоўбцамі, вернуцца ў родны горад. Яны ехалі на маршрутцы ў піянерскі лагер "Зубраня" ў суправаджэнні 33-гадовай настаўніцы. Апошняя моцна пацярпела ў аўтааварыі, у бальніцу адвезлі і 6 школьнікаў (ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў). Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іванаўскага райвыканкама Рыгор Сыса, падлеткам аказалі неабходную меддапамогу, прычын для іх шпіталізацыі няма.

З Іванава ў Стоўбцы адправілі транспарт з шасцю законнымі прадстаўнікамі кожнага непаўналетняга, дарослых суправаджае псіхолаг. "Бацькі маюць намер забраць дзяцей дахаты, — цытуе словы чыноўніка БЕЛТА. — Усё ж такі тыя пабывалі ў нестандартнай сітуацыі... напэўна перажылі шок".

Школьнікаў, якія трапілі ў ДТЗ пад Стоўбцамі, адвязуць у Іванава
Фота: 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі