Вы тут

Школьнікам могуць працягнуць вакацыі, калі маразы захаваюцца

Фота: sknews.ru

Калі ўстойлівыя маразы захаваюцца, то ў Магілёве могуць падоўжыць зімовыя вакацыі для школьнікаў. Пра гэта піша mogilevnews.by са спасылкай на начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Ірыну Новікаву.

Чыноўніца адзначыла, што дзеці наведваюць школу нават на зімовых вакацыях: у іх праходзяць ранішнікі, культпоходы, працуюць гурткі па інтарэсах. Дзякуючы гэтаму настаўнікі яшчэ раз змаглі нагадаць дзецям правілы паводзінаў пры рэзкім паніжэнні тэмпературы на вуліцы, пры пажарах, на лёдзе і дарогах. Такія ж урокі бяспекі адбыліся перад вакацыямі.

Урокі ў школах павінны пачацца 9 студзеня. Калі тэмпература ў гэты або бліжэйшыя дні апусціцца ніжэй за 25 градусаў марозу, то заняткі ў школах могуць быць адмененыя, патлумачыла Новікава.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі