Школа і гімназія, дзе дырэктары сталі дэпутатамі, працуюць без кіраўнікоў

Школа і гімназія, дзе дырэктары сталі дэпутатамі, працуюць без кіраўнікоў

“Мы чакаем, што гэта будзе мужчына, але хто — сакрэт пакуль”, — гэта ў 13 школе Гродна апісваюць новага кіраўніка. Яго яшчэ не прызначылі, а мінулы дырэктар Лілія Кір'як ужо працуе ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры ў Палаце прадстаўнікоў.

Яе абралі 11 верасня, а новы “сакрэтны” кіраўнік толькі праходзіць узгадненне.

“Гэта ж доўга, пакуль узгодняць яго паўсюль. Мы ж самі гэтым не займаемся”, — апісваюць у адміністрацыі школы.

Першая вілейская гімназія таксама без кіраўніка.

“Мы не ведаем, хто будзе дырэктарам. Пакуль ёсць толькі выконваючая абавязкі — намесніца дырэктара”, — кажуць у адміністрацыі гімназіі.

Мінская гімназія нумар 31 ужо мае новага кіраўніка. Сюды, замест Ганны Старавойтавай, якая цяпер працуе ў камісіі па міжнародных справах, прызначаюць Мазуркевіч Алену Віктараўну. Раней яна ўзначальвала 12-ю мінскую школу.

А ў 3-й пінскай гімназіі кіраўніком становіцца… звычайны настаўнік — Яраслаў Мікалаевіч Багатка. Яго прызначаюць 11 кастрычніка, у гэты час яго папярэднік Ігар Коўб пачынае працу на першай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

“Я працаваў у гэтай жа гімназіі настаўнікам англійскай мовы, кіраваў гарадскім метадычным аб’яднаннем настаўнікаў англійскай мовы”, — знаёмімся з новым дырэктарам Яраславам Багаткам.

Яго папярэднік цяпер — член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі