Шэсць украінскіх караблёў выйшлі з бухты Данузлаў і накіраваліся ў Адэсу

Паўднёвую ваенна-марскую базу, захопленую расійскімі войскамі спецыяльнага прызначэння, пакінулі сярэдні дэсантны карабель "Кіраваград", супрацьлодачны карвет "Вінніца", артылерыйскі катэр "Херсон", буксір "Ковель", танкер "Горлаўка" і буксірны катэр "Новаазёрнае", паведамляе УНІАН.



Гэта стала магчымым пасля таго, як расійскія караблі разблакавалі выхад з возера Данузлаў.



Нагадаем, што ў ноч на 6 сакавіка расійскія вайскоўцы на выхадзе з возера Данузлаў затапілі вялікі супрацьлодачны карабель "Ачакаў", выратавальнае вадалазнае судна "Шахцёр" і два караблі забеспячэння. Яны заблакавалі ўкраінскім караблям выхад у мора.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі