Шэрагі БАТЭ папоўніў сербскі форвард Анес Рушэвіч

Шэрагі БАТЭ папоўніў сербскі форвард Анес Рушэвіч

Шэрагі футбольнага клуба БАТЭ папоўніў 20-гадовы сербскі форвард Анес Рушэвіч. Як паведамляе прэс-служба барысаўскай каманды, у сябе на радзіме Рушэвіч выступаў за “Нові Пазар”. Футбаліст кажа, што яго запрашалі гуляць у “Вайводзіну” і “Чукарычкі”, але пасля атрымання прапановы ад БАТЭ ён вырашыў ехаць у Беларусь. Спартсмен раней быў адзначаны як найлепшы бамбардзір сербскага моладзевага чэмпіянату ў сезоне 2014-2015.

“Нові Пазар”, выхаванцам якога з’яўляецца Рушэвіч, на сёння замыкае турнірную табліцу чэмпіянату Сербіі, але футбаліст кажа, што вінаватыя ў гэтым фінансавыя праблемы.

Раней БАТЭ запрасіў новых паўабаронцаў — Яўгена Бярозкіна з “Нафтана” і Уладзіслава Жука са “Славіі”. Пры гэтым форвард Мікалай Сігневіч, які раней гуляў за жоўта-сініх, перайшоў у грэчаскі “Платаніяс”, а абаронца Віталь Гайдучык гуляе за “Астэрас”. Эдгар Аляхновіч перайшоў у салігорскі “Шахцёр”, скончыўся кантракт і ў знакамітага хаўбэка Аляксандра Глеба. Пакідае клуб і брамнік Арцём Сарока.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі