“Шахцёр” згуляе са “Славіяй”, а “Іслач” — з мінскім “Дынама”

“Шахцёр” згуляе са “Славіяй”, а “Іслач” — з мінскім “Дынама”

25 чэрвеня пройдуць матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Бабруйская “Белшына” сустрэнецца з аўтсайдэрам наваполацкім “Нафтанам”. Матч пройдзе ў Бабруйску, пачатак у 18.00.

“Іслач” (10-е месца ў турнірнай табліцы) згуляе з мінскім “Дынама” на гарадскім стадыёне ў Маладзечне, пачатак у 18.30. Для дынамаўцаў, якія апусціліся на 4-е месца, перамога важная для адваявання сваіх пазіцый.

“Славія” (9-е месца) згуляе з салігорскім “Шахцёрам” (3-е) месца. Матч пройдзе ў Мазыры на стадыёне “Юнацтва”, пачатак у 19.00.

БАТЭ (1-е месца) прыме на “Барысаў-Арэне” “Віцебск” (11-е месца). Пачатак у 21.00.

Нагадаем, што ўчора, 24 чэрвеня, прайшлі першыя два матчы гэтага тура і скончыліся з наступнымі вынікамі: “Дынама” (Брэст) — “Крумкачы” — 1:2, “Мінск” — “Граніт” — 0:0.

13-ты тур завяршыцца ў нядзелю, 26 чэрвеня, матчамі “Нёман” — “Слуцк”,  “Тарпеда-БелАЗ” — “Гарадзея”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі