“Шахцёр” выбыў з еўракубкаў, мінскае “Дынама” прайшло далей

“Шахцёр” выбыў з еўракубкаў, мінскае “Дынама” прайшло далей

Мінскае “Дынама” адолела “Сэнт-Патрыкс” з Ірландыі і выйшла ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы. 21 ліпеня клуб згуляў выязны матч у адказ у Дубліне і перамог з лікам 1:0. Аўтарам пераможнага гола стаў форвард “бела-блакітных” Глеб Рассадкін, які паразіў браму гаспадароў на 17-й хвіліне матчу.

Першы матч “Дынама” (Мінск) — “Сэнт-Патрыкс” скончыўся з лікам 1:1. У наступным раўндзе кваліфікацыі “Дынама” згуляе з сербскай “Вайводзінай”. Матчы пройдуць 28 ліпеня і 4 жніўня.

Тым часам салігорскі “Шахцёр” прайграў славенскаму “Дамжале” і выбыў з еўракубкаў. Першы матч скончыўся з лікам 1:1, у другой гульні 2-га кваліфікацыйнага раўнда гарнякі саступілі ў напружанай барацьбе з лікам 1:2.

Нагадаем, што таксама ў чацвер у наступны раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы выйшла жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, якое сенсацыйна выйграла абодва матчы з венгерскім “Дэбрэцэнам” — 2:1, 1:0. У наступным раўндзе жодзінцы сустрэнуцца з імянітым “Рапідам” з Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі