Сенсацыя на Еўра-2016: Ісландыя перамагла Англію! (відэа)

Сенсацыя на Еўра-2016: Ісландыя перамагла Англію! (відэа)

Сенсацыя здарылася на футбольным Еўра-2016 у апошнім матчы 1/8 фіналу. Зборная Ісландыі перамагла зборную Англіі — 2:1! Ужо на 5-й хвіліне Уэйн Руні з пенальці адкрывае лік, але праз хвіліну Рагнар Сігурдсан яго зраўнівае, а на 18-й Кальбейн Сігтарсан выводзіць наперад ісландцаў. Англічане намагаліся выратаваць гульню, больш валодалі мячом, шмат атакавалі, але вастрыні было мала. Не дапамог і выхад на 60-й на замену Джэймі Вардзі. Зборная Ісландыі самааддана абаранялася і праводзіла небяспечныя контратакі. І вытрымала, дачакалася фінальнага свістка! Галоўны трэнер футбольнай зборнай Англіі Рой Ходжсан падаў у адстаўку.

Сёння зборная Італіі выйграла ў зборнай Іспаніі — 2:0. Дзейныя чэмпіёны Еўропы едуць дахаты.

Такім чынам вядомыя ўсе чатыры пары чвэрцьфіналістаў кантынентальнага першынства: Польшча Партугалія (30 чэрвеня), УэльсБельгія (1 ліпеня), Нямеччына Італія (2 ліпеня), ФранцыяІсландыя (3 ліпеня).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі