СБУ: Рух расійскай калоны - гэта прамое ўварванне РФ ва Украіну

Аб гэтым ён сказаў журналістам у пятніцу ў Кіеве, перадае "Інтэрфакс-Украіна". "Мы называем гэта прамым уварваннем. Пад цынічным прыкрыццём Чырвонага Крыжа. Гэта ваенныя аўтамабілі з дакументамі прыкрыцця", - сказаў Налівайчанка.

"У апошнія дні мы сталі сведкамі выразна спланаванай і небяспечнай, рызыкоўнай правакацыі супраць Украіны з нахабным і цынічным выкарыстаннем паважанага Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа - правакацыі з так званым “гуманітарных канвоем”, - падкрэсліў кіраўнік СБУ. Ён таксама адзначыў, што больш за 30 грузавікоў “незаконна стартанулі” ў напрамку ўкраінскай тэрыторыі.

Нагадаем, што днём 22 жніўня ва Украіну заехалі першыя "белыя камазы". Асноўная іх частка пакуль знаходзіцца на тэрыторыі Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі