Савет Еўрасаюза ухваліў увядзенне сектаральных санкцый супраць Расіі

Рашэнне надае законную сілу пагадненню, дасягнутаму Камітэтам пастаянных прадстаўнікоў у аўторак, 29 ліпеня, і анансаванаму прэзідэнтам Савета Еўропы Германам Ван Рампеем і старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.

Як інфармуе РБК, санкцыі набудуць моц з 1 жніўня. Сёння вечарам адпаведная пастанова будзе апублікаваная ў афіцыйным часопісе ЕС.

Пакет сектаральных санкцый абмяжоўвае доступ да сваіх рынкаў капіталу для "расійскіх фінансавых інстытутаў, якія належаць дзяржаве", уводзіць эмбарга на гандаль зброяй з Расіяй і забарону на пастаўкі ў Расію тавараў падвойнага прызначэння, прызначаных для ваеннага сектара. Таксама Расіі абмежаваны доступ да адчувальных тэхналогіяў, "асабліва ў нафтавай галіне".

Праекты ў сферы прыроднага газу пад рэжым санкцый не трапляюць. Іначай Еўропа рызыкавала б сутыкнуцца з дэфіцытам расійскага газу, які забяспечвае траціну газавых патрэб ЕС.

Па звестках агенцтва Reuters, сектаральныя санкцыі ўводзяцца як мінімум на год. Але яны могуць быць перагледжаныя праз тры месяцы (31 кастрычніка 2014 года) на прадмет іх эфектыўнасці.

Фота — inforesist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі