Савет бяспекі Нідэрландаў: "Боінг" над Данецкам быў збіты ракетай "Бука" (відэа)

Савет бяспекі Нідэрландаў: "Боінг" над Данецкам быў збіты ракетай "Бука" (відэа)

Нідэрландскі савет бяспекі пачаў абвяшчаць даклад па расследаванні крушэння авіялайнера "Боінг" рэйса MH17. Паводле паведамлення экспертаў, самалёт быў збіты ракетай комплекса "Бук".

Няма ніякіх шанцаў, што людзі на борце нешта паспелі адчуць.

Старшыня камісіі па расследаванні Т'іб Ёстра заявіў, што "Боінг" быў збіты з расійскага "Бука".

Ёстра паведаміў, што самалёт збіты баявой часткай ракеты 9Н314M з расійскага "Бука". Ракета "зямля-паветра" была запушчаная з раёна на ўсходзе Украіны плошчай 320 кв. км.

Па яго словах, украінскія ўлады павінны былі закрыць паветра для грамадзянскай авіяцыі, каб яна не пралятала над раёнамі баявых дзеянняў.

Фота: BBC

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі