Самы паспяховы футбольны агент у Беларусі зарабляе $200 тыс за год

Самы паспяховы футбольны агент у Беларусі зарабляе $200 тыс за год

Самы паспяховы футбольны агент у Беларусі зарабляе 200 тысяч долараў за год. Гэта вынікае з дадзеных па сумах прыбытку агентаў за 2015 год, апублікаваных Беларускай федэрацыяй футболу.

Першае месца ў гэтым рэйтынгу займае 33-гадовы Яўген Гайдук — за мінулы год ён зарабіў 405 927,2 рубля новымі. Ён працуе з такімі футбалістамі як Аляксандр Глеб, Вячаслаў Глеб, Ягор Філіпенка, Аляксандр Гутар, Мікіта Корзун, Міхаіл Сівакоў.

У тройку найбольш паспяховых агентаў увайшлі таксама  Арцём Сукач (223 408,5) і серб Аляксандр Грубер (138 762), вядомы па сваёй працы з гульцамі БАТЭ. Усяго ў спісе 15 агентаў, якімі выступаюць таксама зарэгістраваныя арганізацыі.

Агенты прадстаўляюць інтарэсы футбалістаў ва ўзаемадачыненнях з рознымі контрагентамі, у першую чаргу з футбольнымі клубамі. Звычайна яны выступаюць пасярэднікамі пры заключэнні кантрактаў і атрымліваюць працэнт ад угодаў, што і з’яўляецца іх асноўным прыбыткам.

Ліцэнзаваннем і акрэдытацыяй футбольных агентаў займаюцца нацыянальныя футбольныя федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі