Самалёты "Белавіі" будуць лятаць у Кіеў двойчы ў дзень

Украіна выдала часовы дазвол для "Белавіі" на палёты ў Кіеў. Самалёты змогуць лятаць двойчы ў дзень. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным старонцы беларускага авіяперавозчыка ў Facebook. Учора ўвечары ва ўкраінскую сталіцу ўжо паляцеў беларускі самалёт, на вылет якога Украіна спачатку не давала дазволу.

Адзначаецца, што ўкраінскі бок дазволіў палёты толькі да 14 красавіка. На працягу бліжэйшых тыдняў будуць праходзіць перамовы і стане вядома, ці будзе працягнуты тэрмін.

Партал tut.by нагадвае, што праблема ўзнікла з-за жадання ўкраінскага боку ("Міжнародных авіяліній Украіны") здзяйсняць у Мінск столькі ж рэйсаў у тыдзень, колькі гэта робяць беларусы ў Кіеў — 14, і ў зручны для авіякампаніі час.

У “Белавіі” правіла “дзвюх асобаў” у кабіне пілота ўжо дзейнічае

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі