Беларускія салдаты сёння прымаюць прысягу

Беларускія салдаты сёння прымаюць прысягу

Урачыстыя цырымоніі прысягі пройдуць сёння ў злучэннях і вайсковых частках Узброеных Сіл Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, клятву на вернасць народу прынясуць каля 7,5 тысячы навабранцаў. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Мінабароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, а таксама родныя і блізкія прызыўнікоў.

Толькі ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Барысаве на вернасць Радзіме прысягнуць каля 1,5 тысячы чалавек.

Падчас прызыўной кампаніі са жніўня па лістапад прызыўныя камісіі раёнаў і гарадоў прынялі 80 тысяч рашэнняў. Дадзена каля 25 тысяч адтэрміновак, большую частку якіх складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Апроч таго, былі дадзеныя адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, у сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі