Саладуха прапанаваў запісаць дуэт Домрачавай і Азаранка

Саладуха прапанаваў запісаць дуэт Домрачавай і Азаранка

Аляксандр Саладуха прапанаваў дзвюм вядомым беларускім спартоўкам запісаць песню разам. У каментары "Комсомольской правде" спявак распавёў, што вельмі хацеў праспяваць дуэтам з біятланісткай Дар'яй Домрачавай. Артыст нават падабраў песню — "Колькі разоў". Праўда, спартоўка адмовілася — сказала, што спевы не для яе.

"Калі Даша адмовілася, я прапанаваў праспяваць дуэтам гэтую песню Вікторыі Азаранка. Звязаўся з яе прадстаўніком.Віка паслухала, сказала, што песня класная, але цяпер у яе зусім няма часу", — паведаміў Саладуха.

Тым часам Аляксандр Саладуха рыхтуе новы дыск, які выйдзе ў 2017 годзе, да 30-годдзя яго творчай дзейнасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі